V Штогадовы фестываль звону пад адкрытым небам «Строчыцкія звоны – 2019» адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 14 верасня 2019 г. з 13:00 да 16:00 у Строчыцах (4 км ад Мінска). Фэст пачнецца з малебна свц. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу. Пасля малебна: выступленні званароў з розных рэгіёнаў Беларусі, выступленні музычных і танцавальных калектываў, літаратурна-мастацкія замалёўкі, знаёмства з гісторыяй звона, гульні для дзяцей, магчымасць пабомкаць у званы (майстар-класы), экскурсія па музею. За асобную плату музей можа прапанаваць катанне на конях і палёт на дэльтаплане.